Тая пара, калі сонечныя дні прыносяць тую самую асалоду летам
Ліпень. Тая пара, калі ўжо доўгія, цёплыя і сонечныя дні прыносяць нам тую самую асалоду летам. Час адпачынку, час папаўняць нашы сілы і думкі пад рэдкім беларускім сонейкам. Пасля апошніх дажджоў і навальніц прырода быццам з новай сілай запускае свой працэс росту і адраджэння. У рацэ ўся рыба заняла свае звычайныя месцы і вядома што ўжо хоча на абед.Апошнія некалькі рыбалак браў з сабой дачку і вось седзячы ўжо дома і перабіраючы ліпавыя лісткі, каб засушыць для зімовага чаю, дзіця кажа, што лавіць ляшчоў вельмі проста, ён сам кладзецца на бок і ідзе да цябе. Што ж можна адказаць маленькаму дзіцяці? Толькі здзівіць яго, паказаць нешта новае і цікавае … Тады кажу заўтра паедзем на язевую рыбалку! Тым больш што апошнія гады язь трымаецца сваіх сталых месцаў. Ведаючы амаль кожную яму ад Панямоні да Дзяляціч, выбіраю самае любімае і вязу дзіцяці за цудам. Цуд як і чакалася здарыўся, былі крыкі, смех, трохі шкадавання аб страчаных трафеях. Цалкам была добрая рыбалка.Сябры рыбаловы, няўжо не сорамна, калі чатырох-гадавы дзіця збірае за вамі пачкі ад цыгарэт, піўныя бутэлькі і іншы хлам, які вы пакідаеце на беразе? …
Добавить отчёт
Отлично!
Ваш отчёт успешно отправлен.
Мы его уже получили.
После модерации он будет опубликован на сайте.
Смотрите также: