Маці прырода прынесла шэраг зацяжных ліўняў

08 августа 2018

У другой палове ліпеня маці прырода прынесла шэраг зацяжных добрых ліўняў, можна было назіраць даволі добры ліпеньскі павадак , і толькі апошні тыдзень рэчка зноў увайшла ў свой звыклы рытм. Усталявалася такая спякота, калі і лавіць рыбу то не асоба хочацца, хіба што з'ездзіць акунуцца ў даволі павольныя чыстыя воды бацькі Нёмана. Зараз напэўна той час, калі колькасць людзей якія купаюцца перавышае колькасць рыбакоў.На выхадныя прыехаў сусед па дачы і кажа паехалі лавіць нёманскага ляшча. Кажу, варта такая спякота, што калі і ехаць, то лепш на ноч-ранак. Зараз лешч выходзіць харчавацца альбо ўначы, альбо ў першых промнях ранішняга сонейка пераважна на мель, дзе вады амаль што па калена. Так і зрабілі, паехалі пасля поўдня з начлегам. З вечара злавілі па ляшчу, ноччу была цішыня — быццам прырода дала час астыць, пагрузіцца ў свае думкі, атрымаць асалоду ад вялікага жнівеньскага месяца і толькі на досвітку быў добры выхад рыбы.

 У другой палове ліпеня маці прырода прынесла шэраг ... | Отчеты о рыбалке в Беларуси

 У другой палове ліпеня маці прырода прынесла шэраг ... | Отчеты о рыбалке в Беларуси

Автор: Teoxrist
Добавить отчёт

Добавить отчёт

Отлично!

Ваш отчёт успешно отправлен.

Мы его уже получили.
После модерации он будет опубликован на сайте.