У кожнага з рыбакоў напэўна ёсць свае прыкметы і забабоны

21 июня 2019


У кожнага з рыбакоў напэўна ёсць свае прыкметы і забабоны. Хтось сустрэў зайца па дарозе на рыбалку — усё можна паварочваць дадому (у мяне дарэчы працуе наадварот ). Дык вось ёсць і ў мяне адна заканамернасць, якая працуе заўсёды. З вечара, калі ўжо ўладкуеш дзяцей спаць, ёсць гадзіна-другая падрыхтаваць снасці да ранішняй рыбалкі, навязаць павадкоў, зварыць гароху або памяняць аснастку на вудзе. І вось седзячы пры свяце месяца, часам прыходзіць у госці паглядзець на гора рыбака стары знаёмы — варчун вожык. Калі прыйшоў, то заўтра абавязкова прывязеш дадому добры ўлоў ці хаця б пацягаеш нейкі трафей. Так было і на гэты раз. У асноўным лавіў на полудонку і літаральна на другім-трэцім закідзе ўзяў сазан. 15 хвілін барацьбы, адрэналін напоўніў маладую кроў, але павадок наматаўся на корч і дружа парася (як клічуць яго тутэйшыя) зноў сплыў па сваіх справах . Ну а далей лавіліся добрыя язюкі і іншыя прадстаўнікі неманскай фаўны.Дарэчы, на рыбалку стараюся ездзіць з раніцы, да ўзыходу сонца. У кожнага світання заўсёды свая непаўторная магія, свой пах туману, траў і паветра. Нават дыхаць стараешся троху радзей і цішэй, каб не парушаць нараджэнне новага дня.       

 У кожнага з рыбакоў напэўна ёсць свае прыкметы ... | Отчеты о рыбалке в Беларуси

 У кожнага з рыбакоў напэўна ёсць свае прыкметы ... | Отчеты о рыбалке в Беларуси

 У кожнага з рыбакоў напэўна ёсць свае прыкметы ... | Отчеты о рыбалке в Беларуси

 

У кожнага з рыбакоў напэўна ёсць свае прыкметы і забабоны
5 (100%) 1 vote
Автор: Teoxrist
Добавить отчёт

Добавить отчёт

Отлично!

Ваш отчёт успешно отправлен.

Мы его уже получили.
После модерации он будет опубликован на сайте.